DEFENCE

проект информационной и социальной защиты пациентов и врачей

Оформление заказа (0)    
Логин

Регистрация
Пароль

Забыли пароль?


В СоцСетях :

Google+

FB

VK

Skype: dr_ydik

psycho.by NLP Психотерапия в Минске.Психотерапевт вызов на дом Минск.Сеансы психотерапии в Минске.Психотренинги в Минске.Гипноз.Лечение депрессии


milonga.by Аргентинское танго в Беларуси,милонги в Минске,уроки, фестивали,семинары, танго-школы.

Genway.ru


massag.by Мануальная терапия, массаж, выезд к пациенту.


lek.by Правда о лекарствах.Аптеки.Фармбизнес.Фитотерапия.Биодобавки

adulter.by,sexology




Территория, ландшафт Беларуси

Тэрыторыя і прыродныя ўмовы

Беларусь знаходзiцца на захадзе старажытнай Усходне-Еўрапейскай раўнiны, на водападзеле Чорнага i Балтыйскага мораў. Яе цяперашняя плошча 207,6 тыс. кв. км, а насельнiцтва на 2000 г. складала 10,3 млн. чалавек.

Краiна не мае выхаду нi да мора, нi да гораў. Межы Беларусi з Лiтвой, Латвiяй, Расiяй, Украiнай i Польшчай не звязаны з iстотнымi прыроднымi рубяжамi цi перашкодамi. Большую частку яе паверхнi ўтвараюць раўнiны i нiзiны, а ўзвышшы не займаюць i трэцяй часткi плошчы краiны. Асноўныя формы рэльефу сфармавалiся яшчэ ў ледавiковы перыяд. Выгляд тэрыторыi i сетка рэк атрымалi блiзкiя да цяперашнiх рысы яшчэ каля дзевяці-пяці тысячагоддзяў назад. Марэнныя ўзгоркi чаргуюцца тут з раўнiнамi ды азёрна-балотнымi нiзiнамi, асаблiва на поўднi, дзе прырода захавала больш старажытнае аблiчча. Галоўныя рэкi — Дзвiна, Дняпро, Нёман i Прыпяць, прытокi якiх густой сеткай пакрываюць тэрыторыю ўсяго краю ды звязваюць яе ў адно цэлае. Водасiстэмы Дзвiны i Нёмана, якiя ўпадаюць у Балтыйскае мора, аддзелены ад Дняпроўскага басейна шырокай чарадой узвышшаў, працягнутай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Беларусi. На поўначы, у Паазер'i рэльеф мае выразна марэнна-ледавiковыя формы. Сярод забалочаных нiзiн i раўнiн тут засталася найбольшая колькасць азёр, пакiнутых апошнiм ледавiком. Цэнтральная частка тэрыторыi Беларусi ўзвышана, таму яна заселена шчыльней за iншыя раёны i лепш гаспадарча асвоена. Поўдзень краiны ахапiла вялiкая прыледавiковая раўнiна, значную частку якой займае Беларускае Палессе — моцна забалочаная нiзiна ў басейне Прыпяцi, нахiленая на ўсход.

Клiмат Беларусi ўмерана-кантынентальны i вiльготны, якi фармуецца пераважна пад уплывам палярна-марскога паветра. Глебы малаўрадлiвыя, пясчана-глiнiстыя цi пясчаныя, толькi зрэдку — дзярнова-падзолiстыя, а на поўднi — тарфянiстыя. Галоўным прыродным багаццем краю здаўна былi лясы, якiя густым масiвам пакрывалi ўсю яго паверхню. З ХVIII ст. iх высечка набыла знiшчальны характар, але ў ХІХ ст. лясы ахаплялі яшчэ больш за палову тэрыторыі Беларусі, і нават цяпер лясное покрыва займае каля 1/3 плошчы краiны. Асаблiва багатыя лесам Падзвiннe ды басейн Бярэзiны. Беларускi лес змешаны, але ў цэлым на сухіх землях дамiнуюць хваёвыя, а ў забалочаных раёнах — вольха i бяроза.

Ландшафт Беларусi, вядома ж, на працягу стагоддзяў мяняўся ў вынiку як прыродных працэсаў, так i людскога гаспадарання. Аднак у асноўных рысах выгляд мясцовасцяў нашага краю з эпохi Сярэднявечча да гэтага часу не зведаў асаблiва значных трансфармацый. Як сведчаць рэвiзii пушчаў сярэдзiны ХVI ст., праведзеныя ў сувязi з аграрнай рэформай, вялiзныя гушчары i багны аддзялялi адзiн заселены абшар ад другога, сярод якiх найбольшай шчыльнасцю насельнiцтва i гаспадарчай асвоенасцю вылучалiся заходнiя i цэнтральныя землi — Панямонне, Падляшша, басейн Вяллi ды яшчэ паветы Менскi, Слуцкi i Клецкi. Асобнымi выспамi жыхарства канцэнтравалася таксама ў Полацкай, Вiцебскай ды Смаленскай землях, у раёнах Пiнска ды Турава. Астатнiя абшары, асаблiва на поўдзень ад пiнскiх балотаў, якiя аддзялялi Беларусь ад Украiны, былi зусiм малалюдныя.