DEFENCE

проект информационной и социальной защиты пациентов и врачей

Оформление заказа (0)    
Логин

Регистрация
Пароль

Забыли пароль?


В СоцСетях :

Google+

FB

VK

Skype: dr_ydik

psycho.by NLP Психотерапия в Минске.Психотерапевт вызов на дом Минск.Сеансы психотерапии в Минске.Психотренинги в Минске.Гипноз.Лечение депрессии


milonga.by Аргентинское танго в Беларуси,милонги в Минске,уроки, фестивали,семинары, танго-школы.

Genway.ru


massag.by Мануальная терапия, массаж, выезд к пациенту.


lek.by Правда о лекарствах.Аптеки.Фармбизнес.Фитотерапия.Биодобавки

adulter.by,sexology




Влияние Древней Руси

Русь і варагі

Сярод плямёнаў, якiя насялялi Ўсходнюю Еўропу задоўга да ўтварэння дзяржавы Русь, «Аповесць мiнулых гадоў» — першы ўсходнеславянскi летапiсны звод, якi ўвабраў найбольш раннiя крынiцы — асобна вылучае палянаў, дрыгавiчоў, палачанаў ды iльменьскiх славенаў. Iх княжаннi (пераддзяржаўныя формы арганізацыі грамадства), размешчаныя ўздоўж шляху «з варагаў у грэкi» — старажытнай рачной трасы з Балтыйскага мора ў Чорнае, былi самымі значнымi. Дрыгавiчоў i палачанаў, якiя займалi тэрыторыю сучаснай Беларусi (а таксама палянаў, драўлянаў ды iльменьскiх славенаў) летапiс назваў славянамi паводле паходжання («словенск язык») i аднёс да мiгрантаў («пришедше», «седоша»). Мова ж крывiчоў, радзiмiчаў i вяцiчаў у помніку не акрэслена. Радзiмiчы, як i вяцiчы ды севяране, вiдаць, таксама мелi свае княжанні, але плацiлi данiну хазарам. Магутнаму хазарскаму каганату, што валодаў нізоўямі Дняпра, Дона і Волгі, у сярэдзіне VІІІ ст. мусілі падпарадкавацца прыдняпроўскія славяне.

Пагроза з боку азiяцкiх качэўнiкаў, а ў ІХ ст. i рабаўнічыя наезды варажскіх дружын падштурхоўвалі славянскія плямёны да кансалiдацыi, да стварэння сваiх надплемянных дзяржаўных iнстытутаў. Арганiзацыйныя ўзоры маглi быць запазычаныя ў суседнiх Вiзантыйскай iмперыi i Хазарскага каганату. Пра значны хазарскі ўплыў сведчыць, у прыватнасці, хазарскае паходжанне тытула ўладара вядомых з першай паловы ІХ ст. русаў — «хакан», або «каган», якi толькi ў ХI ст. быў заменены старажытнарускiм эквiвалентам «вялiкi князь».

У летапiснай традыцыi ўтварэнне ўсходнеславянскай дзяржавы звязана з варагамi (ва Ўсходняй Еўропе так называлi скандынаваў, якiя ў ІХ-ХІ ст. ажыццяўлялi паходы ў землi амаль усёй Еўропы). Аднак гісторыкі сцвярджаюць, што пэўны тып дзяржаўнасці ў усходніх славян склаўся ўжо ў даваражскі перыяд. Першапачаткова Русь уяўляла з сябе, вiдаць, няўстойлiвую канфедэрацыю племянных саюзаў ды iх княжанняў. Яе галоўнымi вобласцямi былi землi вакол Кiева, Ноўгарада i Полацка — канкурэнтавых дзяржаватворчых цэнтраў. Менавiта вакол iх аб'ядноўвалiся iншыя ўсходнеславянскiя плямёны, а таксама iхнiя даннiкi — весь, земгала, лiвы, лiтва, мардва, мера, мурама, чудзь i iнш. У сярэдзiне IХ ст. усходнеславянскае дзяржаўнае аб'яднанне распалася на «Рускую зямлю», размешчаную ў басейне Сярэдняга Дняпра (Кiеў, Чарнiгаў, Пераяслаў), i «Верхнюю Русь» — рознаэтнiчную (cлавяне, балты i фiны) канфедэрацыю на паўночным захадзе Ўсходняй Еўропы.

Да сярэдзiны IХ ст. варажскія конунгі бралi данiну з iльменьскiх славен, чудзi, меры i ўсiх крывiчоў. Некаторыя вучоныя лічаць, што пасля спробы сілай падпарадкаваць гэтыя плямёны варагі былі прагнаныя. Але неўзабаве (летапіс дае дакладную дату — 862 г.) ільменьскіе славены, крывічы, чудзь і весь звярнуліся да конунга Рурыка з просьбай прыйсці і валадарыць. Мэтай гэтага запрашэння магло быць жаданне спыніць мiжусобiцы, глыбокі ўнутраны разлад. Рурык прыйшоў з братамi i дружынай, заклаў Ладагу i Ноўгарад, «роздая мужем своим волости и городы рубити: овому Полтеск, овому Ростов, другому Белоозеро».

Пасля 862 г. адносiны ўсходнiх славян з варагамi стабiлiзавалiся. Аб прысутнасцi найманых воiнаў або купцоў са Скандынавii на тэрыторыі Беларусi сведчаць шматлiкiя археалагiчныя знаходкi, сканцэнтраваныя ў асноўным уздоўж Дзвiны i Дняпра — аднаго з асноўных шляхоў «з варагаў у грэкi». Гэта рэчы скандынаўскага паходжання — зброя, упрыгожваннi, рунiчныя надпiсы на вырабах ды iнш. У апошнiя гады такiя знаходкi археолагi ўсё часцей выяўляюць таксама на помнiках Беларускага Палесся i Панямоння, а гэта сведчыць, што варагi выкарыстоўвалi i нёманска-прыпяцкi водны шлях.

Не ўдаючыся ў даўнюю дыскусію нарманістаў і антынарманістаў вакол паходжання старажытнарускай дзяржавы, нельга не прызнаць важнай ролі варажскага элемента ў станаўленні Кіеўскай Русі. І Рурыкавічы, і сама назва «Русь» — скандынаўскага паходжання, што даўно прызнана большасцю спецыялістаў. Аднак і перабольшваць гэтай ролі не варта: дзяржаўнасць не можа быць навязанай грамадству, якое жыло родавым ладам. Дзяржаватворчыя працэсы ў усходнiх славян пачалiся задоўга да прыходу скандынаваў.

У 882 г. пераемнiк Рурыка конунг Алег з вялiкай дружынай вырушыў з Ноўгарада ўнiз па водным шляху «з варагаў у грэкi». У Кіеве ён перамог варагаў Аскольда і Дзіра ды зрабiў гэты горад сваёй сталай рэзiдэнцыяй. Так была канчаткова аб'яднана Русь Верхняя (паўночная) з Кiеўскай (паўднёвай). Пасля Алег заняў Смаленск i Любеч, хутка падначалiў Кiеву драўлян, севяран i радзiмiчаў. У залежнасць ад Кіева на нейкі час трапіў і Полацк. Прынамсі, на пачатак Х ст. Русь была аб'яднанай. У 907 г. кіеўскі князь арганiзаваў удалы паход на Канстанцiнопаль, але не змог падпарадкаваць імперскай сталіцы і ў 912 г. падпісаў з ім дагавор аб гандлі — першы вядомы мiрны дагавор Русi з Вiзантыйскай iмперыяй.

У гады княжання Iгара (912-945) i Вольгi (945-957) Русь не перажывала значных палiтычных падзей, якiя б зафiксаваў летапiсец, а вось сын Вольгi князь Святаслаў (957-972) узяўся актыўна пашыраць ўладаннi. Ён падпарадкаваў вяцiчаў i разграмiў Хазарскi каганат, перамог плямёны ясаў i касогаў, захапiў Балгар — сталiцу камскiх балгараў, пасля чаго Русь стала галоўнай сiлай усходнееўрапейскага рэгiёна. Святаслаў заваяваў i Балгарыю ў Падунаўi. Але трагiчная смерць князя падарвала моц яго дзяржавы. Памiж сынамi Святаслава пачалася барацьба за галоўны стол. Некаторыя плямёны адразу адпалi ад Русi. Гэтым скончыўся першы перыяд Старажытнарускай дзяржавы.

Толькi ноўгарадскi князь Уладзiмiр, перамогшы братоў, сеў у 980 г. у Кiеве i рэфармаваў усходнеславянскую канфедэрацыю, ператварыўшы яе ў адну дзяржаву. Ён злiквiдаваў мясцовыя княжаннi i пасадзiў у палiтычных цэнтрах Русi сваiх сыноў. Так Рурыкавiчы сталi адзiнай дынастыяй, якой па праву належала ўся ўлада на Русi.

Паводле некаторых iншамоўных крынiц IХ-ХI ст. назва «Русь» можа лакалiзавацца амаль на ўсёй усходнеславянскай тэрыторыi. Гэта аднак не азначае, што яна была этнонiмам усiх усходнiх славян. Наадварот, этнiчна гэтае слова спачатку азначала, вiдаць, толькi варагаў, ды i яго паходжанне, як адзначалася, скандынаўскае. Летапiсец адназначна сведчыў: «И от тех варяг прозвася Руская земля». У летапісах гэты полісемантычны тэрмін да другой паловы ХІІІ ст. сустракаецца сотні разоў і азначае то войска, то тэрыторыю, то мову, то веравызнанне. Першапачаткова ў сацыяльным плане «русь» — гэта толькi дружына князя, яго «рыцарства» i адмiнiстрацыя, а «Руская зямля», «Русь» — гэта падуладная iм тэрыторыя, дзяржава. У геаграфiчным сэнсе з Х ст. так называлi землi Сярэдняга Падняпроўя з гарадамi Кiеў, Чарнiгаў i Пераяслаў. Арабскія і грэцкія аўтары часта выкарыстоўвалi гэты тэрмiн у дачыненнi да ўсiх усходнiх славян дзеля таго, каб адрознiваць iх ад iншага славянства. Да таго ж, для iх увесь усходнеславянскi свет атаясамліваўся з самым моцным княствам — Кiеўскiм, якое i называлася «Руссю». У летапiсах ХII ст. Полацк, Смаленск i Ноўгарад (як і шэраг іншых усходнеславянскіх гарадоў) яшчэ не лiчылiся нi «Руссю», нi «Рускай зямлёй». Напрыклад, «Аповесць мінулых гадоў» выразна супрацьпастаўляе «Рускай зямлі» Полацкую ды Смаленскую. Як вядома, асноўнае насельнiцтва тагачаснай Беларусi да сярэдзiны — другой паловы ХII ст. выступала ў пiсьмовых крынiцах пад старымi племяннымi назвамi: найменне дрыгавiчы ў летапiсах выкарыстоўвалася да 1149, крывiчы — да 1162, радзiмiчы — да 1169 г. Больш за тое, канкрэтны аналіз зместу летапіснага тэрміна «Руская зямля» пераконвае, што большая частка тэрыторыі ўсходніх славян не належала да яе. Напрыклад, у «Слове пра паход Ігараў» аўтар выкарыстаў гэтае азначэнне дзесяткі разоў, але ніводнага разу ім не маюцца на ўвазе ўсе ўсходнеславянскія княствы. Так што формула «ўся Руская зямля» ніяк не можа лічыцца тоеснай усім усходнім славянам.

Гэты факт пярэчыць даўнім сцвярджэнням, быццам славяне ўсёй Русі ўсведамлялі сябе адзіным народам. Агульнапрынятая раней у савецкай гiстарыяграфii тэорыя старажытнарускай народнасцi, згодна з якой у Кiеўскай Русi сфармаваўся адзiны ўсходнеславянскi народ, раздзелены пазней палiтычнымi межамi на ўкраiнцаў, беларусаў i вялiкарусаў, адпавядала не столькi інтарэсам навукі, колькi iдэалагiчнай кан'юнктуры часу. Цяперашняя навука дастаткова скептычна ставіцца да самой магчымасці існавання такой народнасці. Факты пераконваюць хутчэй у адваротным, у тым, што адзiнай этнакультуры на Русi ХI-ХII ст. не было. У кожным разе, наяўнасць такой гамагеннай супольнасцi немагчыма даказаць. Тэзісы пра адзіную мову, культуру, самасвядомасць і тэрыторыю нічым сур'ёзна не абгрунтаваны. Як вядома, у этнiчным плане iмперыя Рурыкавiчаў была вельмi неаднародная. Апрача ўсходнiх славян і скандынаўскага элемента, яе тэрыторыю насялялi балты, угра-фiны i народы цюркскага паходжання. Жыхароў вялiзнай дзяржавы, раздзеленых яшчэ межамі племянных саюзаў, нiшто не лучыла ў адну супольнасць. Агульную пісьмовую мову ніяк не выпадае лічыць этнакансалідуючым фактарам. Яе ролю хутчэй можна было б параўнаць з роляю лаціны ў каталіцкай Еўропе. Простая ж мова жыхароў Ноўгарада, напрыклад, мяркуючы па берасцяных граматах, у ХI ст. істотна адрознiвалася ад мовы кiяўлян, і гэтае адрозненне з цягам часу ўзрастала. У культурным сэнсе Русь уключала ў сябе шмат роднасных, але вiдавочна асобных этнамоўных кампанентаў, вялiкi комплекс лакальных культур. Агульная для цэлай Русi гарадская культура ахоплівала ў той час зусiм нязначную частку насельнiцтва — ад 2 да 5 %, тады як абсалютную большасць жыхароў складаў кансерватыўны вясковы люд, прычым сярод жыхароў тут пераважалi яшчэ аўтахтоны, нават не славяне. «Не можа быць i размовы пра нейкую супольную народную культуру Старажытнай Русi», — падкрэслiў у спецыяльным даследаваннi сучасны гiсторык Вадзім Вiлiнбахаў.

Больш-менш адзiнай Русь была толькi ў дзяржаўна-палiтычным плане, але дзяржава не магла лiквiдаваць племян-ных межаў. Ды i яе адзiнства нельга перабольшваць. Пра гэта ў свой час аб'ектыўна выказваўся расiйскi гісторык права Васіль Сергеевiч: «Наша старажытнасць не ведае адзiнай дзяржавы Расiйскай; яна мае справу з мноствам невялікіх дзяржаў, якія суіснавалі адначасова». Такiмi невялiкiмi дзяржавамi былі i старажытныя княствы на тэрыторыi сучаснай Беларусi.